1 – Гэта не здараецца раптоўна як у казцы
Дзеці не становяцца двухмоўнымі “раптоўна як у казцы”. Існуе ўстойлівы міф, паводле якога “дзеткі нібыта губкі, што датычыцца мовы”, і яны вывучаць усе мовы, якія чуюць рэгулярна. Але гэта проста няпраўда. Так, пры правільных умовах дзеткі вырастуць, натуральным чынам засвойваючы мовы сям’і, але гэта не трэба прымаць як належнае.
2 – Вам патрэбен план
Каб павялічыць шансы паспяхова выхаваць двухмоўных дзетак, вам неабходна ўсё папярэдне спланаваць. Наколькі свабодна вашы дзеткі павінны размаўляць? Ці будуць яны таксама чытаць і пісаць? Хто размаўляе на якой мове і калі? Абмяркуйце гэта з сям’ёй і дамоўцеся аб цэлях.
3 – Паслядоўнасць мае вырашальнае значэнне
Калі ў вас ужо ёсць план, вы павінны прытрымлівацца яго ўсёй сям’ёй і заставацца паслядоўнымі ў выкарыстанні моў. Так, дзеткі безумоўна могуць стаць двухмоўнымі, калі іх бацькі змешваюць мовы, але рызыка, што ў некаторы момант дзеткі аддадуць перавагу пануючай мове значна вышэй, калі той з бацькоў, хто размаўляе на мове меншасці будзе лёгка пераключацца на мову большасці.
4 – Вам прыйдзецца звяртаць увагу на працягласць выкарыстання мовы
Калі вы ўжо маеце план, вам неабходна паглядзець на тое, колькі часу вашы дзеткі практыкуюць кожную мову. Існуе агульная рэкамендацыя, што дзеці павінны знаходзіцца ў моўным асяроддзі не менш, чым трыццаць адсоткаў свайго часу няспання, каб сапраўды стаць двухмоўнымі. Але гэта трэба прымаць толькі як рэкамендацыю – у залежнасці ад тыпу моўнай практыкі, дзеткі патрабуюць больш ці менш часу, каб авалодаць мовай.
5 – Вам спатрэбіцца інвеставаць дадатковы час (а іншы раз, можа, і грошы)
Вам прыйдзецца знайсці час, каб шмат размаўляць, чытаць і знайсці рэсурсы, якія дапамогуць вашым дзеткам вывучыць мову. Магчыма, вы зразумееце, што вам патрэбна выкарыстаць ваш водпуск для таго, каб ажыццявіць падарожжа і тым самым узняць матывацыю вашага дзіцяці размаўляць на пэўнай мове.
6 – Вы сустрэнецеся са скептыкамі
Не ўсе пагодзяцца з вамі, што гэта добрая ідэя выхоўваць дзетак так, каб яны размаўлялі на ўсіх мовах сям’і. Будуць тыя, хто скажа, што няма сэнсу, і што ў вас нічога не атрымаецца. Іншыя будуць гаварыць, што вы чакаеце занадта многа ад вашых дзяцей, а хтосьці будзе казаць, што вы заблытваеце сваіх дзяцей усімі гэтымі мовамі. Не звяртайце ўвагі на скептыкаў, але і прабачце іх, таму што яны не разумеюць аб чым кажуць.
7 – Не слухайце дрэннай парады
Часам можа здарыцца, што прафесіянал скажа вам спыніць размовы на пэўнай мове з вашымі дзеткамі. Калі вы сумняваецеся адносна моўнага развіцця вашага дзіцяці – звярніцеся да спецыяліста, які мае вопыт працы з двухмоўнымі дзеткамі.
8 – Гэта не заўсёды проста
На шматмоўным шляху вашай сям’і сустрэнуцца розныя выпрабаванні: акрамя скептыкаў ці дрэнна інфармаваных “экспертаў”, трапяцца і больш будзённыя перашкоды: ці здолееце вы прытрымлівацца вашага плана, калі “жыццё павернецца” і прапануе свае нечаканасці ў выглядзе змен сямейных умоў, пераездаў, кар’ернага росту, уплыву іншых і гэтак далей? Калі будзе цяжка, звяртайцеся за парадай і дапамогай.
9 – Ваша дзіця можа адказваць вам на “няправільнай” мове
Гэта звычайна закранае бацькоў з мовай меншасці. Вы адчуваеце, што зрабілі ўсё слушна і заставаліся паслядоўнымі, і ўсё роўна аднойчы ваша дзіця вяртаецца са школы і больш не адказвае вам на вашай мове. Вы будзеце адчуваць расчараванне і журбу, але важна не здавацца ў гэты момант, а заставацца паслядоўным і, калі гэта магчыма, таксама павялічыць час знаходжання дзіцяці ў моўным асяроддзі.
10 – Вашы дзеці атрымаюць шэраг пераваг, стаўшы двухмоўнымі
Калі вы ўсё яшчэ сумняваецеся ці гадаваць вашых дзетак двухмоўнымі ці не, пачытайце пра ўсе выдатныя перавагі, якія вашы дзеці атрымаюць, калі вы станоўча вырашыце гэтае пытанне. Усе мы жадаем найлепшага для нашых дзяцей, тады чаму вы не падтрымаеце іх тым, што яны будуць мець цудоўную магчымасць размаўляць больш чым на адной мове?
11 – Вы ніколі не пашкадуеце
Я магу запэўніць вас, што вы ніколі не пашкадуеце аб вашым рашэнні прытрымлівацца плана і забяспечыць, каб вашы дзеці выраслі, размаўляючы на ўсіх мовах сям’і. З іншага боку, я ведаю некаторых бацькоў, якія сумуюць аб тым, што адмовіліся ад спроб перадаць свае мовы, – калі не ўзгадаць шмат дарослых, расчараваных з-за таго, што калі яны былі маленькія, іх не навучалі мове, якую маці ці бацька ведалі.
12 – Вы будзеце ганарыцца
Вы будзеце вельмі ганарыцца, калі вашы дзеці ўпершыню звярнуцца да сваіх дзядуль, бабуль ці іншых сваякоў на “іх” мове. Я магу запэўніць вас, што гэта абсалютна дзівоснае пачуццё. Ганарыцца будзеце не толькі вы, але таксама вашы дзеці і ўся сям’я. Акрамя таго вы будзеце выдатным узорам для іншых сямей.
Няхай мір і моц будуць з вамі.
Ваша
Рыта
Перакладчык :
Andrei Kanapliou
Андрэй Канаплёў нарадзіўся ў Мінску, Беларусь, дзе бацькі вучылі яго рускай, беларускай і англійскай мовам. У лінгвістычнай гімназіі і каледжы да гэтых трох моў дадаліся яшчэ нямецкая і польская. Цяпер працуе ў Маскве ў сферы інфармацыйных тэхналогій, і з жонкай гадуе дачку, якой зараз 1 год і 5 месяцаў. Пакуль што з дачкой размаўляюць па-руску, па-беларуску і па-англійску, плануючы дадаць мовы пазней.
Пошта: kanapan (at) gmail (dot) com
Original English post: 12 things parents raising bilingual children need to know.
Usually i like very much your post but this one today mixed me up a bit 🙂 I got it per mail 🙂 what’s the purpose of it?
Hi Elena, if you have subscribed to receive notifications when there is a new post, then you will be emailed about all the posts, including the occasional translations. Just ignore if it is not for you.
Kind regards
Rita